• header.jpg

 

Піянерскае жыццё ў дружыне імя Марата Казея вельмі насычанае. Піянеры ўдзельнічаюць у розных конкурсах, віктарынах, падарожжах, краязнаўчых даследваннях. І, як правіла, дзеці дасягаюць высокіх вынікаў. Пра гэта яскрава сведчаць дыпломы і ступені, якімі ўзнагароджана дружына за ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў і конкурсе газет “Мая дружына- самая класная”, граматы, якімі ўзнагароджаны і педагог-арганізатар Дзмітрый Бернардавіч Курцэвіч.