• header.jpg

19 верасня, у шосты школьны дзень, чарговы раз юныя краязнаўцы выправіліся на веласіпедах у падарожжа по родным краі. Маршрут пралягаў праз вёскі Латыголь, Завараты, Ласкаўшчына Глыбоцкага раёна і вескі Гігалы, Завалічча, Даравое, Мартулі Пастаўскага раёна. У час падарожжа дзеці пазнаёміліся з Латыгольскім гарадзішчам ранняга жалезнага веку, са знакамітым камянем у весцы Завалічча. Дахаты вярталіся ўжо пад вечар. Стомленыя, але шчаслівыя, праехаўшы за дзень каля 40 кіламетраў.