Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья
Сказочный переполох» в Дерковщине: как это было 🔥
«Радуга» талантов: день творчества, скорости и неба! 🌈✈️🎨
В «Радуге» зажглись первые огоньки: как прошло открытие сезона в...
Чтобы наведение порядка на подворье не обернулось трагедией:...
Посещение театра юного зрителя в городе Минск
Игровая программа «В ритме новогодних огней»

31 кастрычніка вучні школы падчас экскурсіі ў горад Мінск наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

    Велічны будынак музея Вялікай Айчыннай вайны, узведзены ў знакавым месцы беларускай сталіцы, побач са стэлай “Мінск – горад-герой”, гасцінна расчыніў свае дзверы для вучняў Дзеркаўшчынскай школы. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў, наведалі экспазіцыйныя залы. Архітэктура будынка ўразіла маленькіх наведвальнікаў сваім маштабам і сімвалізмам, у ім гарманічна спалучыліся манументальнасць і сучасныя тэхналогіі. Цікавы аповяд экскурсавода, нестандартныя прасторава-архітэктурныя прыёмы і мастацкія рашэнні выклікалі адчуванне найвялікшай трагедыі і адначасова – мужнасці і подзвігу беларускага народа.

   Падчас наведвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - візітнай карткі нашай Радзімы – вучні пазнаёміліся з месцам, што з’яўляецца не толькі  найбагацейшым зборам кніг, але і вялікім мультыфункцыянальным цэнтрам, дзе спалучаюцца высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура.