Дашкольная адукацыя
Куратар дашкольнай адукацыі: Домніч Таццяна Уладзіміраўна. Графік прыёму: аўторак 8.00 -19.00. тэл. 8 02156 27853, кабінет № 8
Звесткі аб выхавальніках:
Ермаковіч Марына Міхайлаўна - выхавальнік, першая катэгорыя, музычны кіраўнік
Ермаковіч Таццяна Іванаўна - выхавальнік, першая катэгорыя, кіраўнік фізічнага выхавання
Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі
(Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі БЕЛАРУСЬ 04 жніўня 2022 г. № 230)
Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
- атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
- забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
- забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў.
Расклад спецыяльна- арганізаванай дзейнасці па адукацыйных абласцях выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання ДУА“Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна”
|
Панядзелак 1. Дзіця і грамадства (4-6 год) 2. Выяўленчае мастацтва: маляванне (3-6 год) 3. Фізкультура (3-6 год) |
Аўторак 1. Развіццё мовы і культура маўленчых зносін (3-6 год) 2. Элементарныя матэматычныя ўяўленні (3-6 год) 3. Музычнае мастацтва (3-6 год)
|
||
|
Серада 1. Падрыхтоўка да навучання грамаце (5-6 год) 2. Дзіця і грамадства (3-6 год) 3. Фізкультура (3-6 год) |
Чацвер 1. Мастацкая літаратура (3-6 год), (3-4 г-1 раз у 2 тыдні) 2. Выяўленчае мастацтва: лепка/канструяванне/аплікацыя/-(3-6 год), дзіцячы дызайн (4-6 год) 3. Фізкультура (3-6 год) |
||
| Пятніца
1. Дзіця і прырода (3-6 год; 3-4 г-1 раз у 2 тыдні) 2. Развитие речи и культура речевого развития (3-6 лет), (3- 4 лет – один раз в 2 недели) 3. Музычнае мастацтва (3-6 год) |
|||
Распарадак дня (халодны перыяд)
выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання
(ад 3 да 6 год)
ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна”
|
Працэсы жыццядзейнасці |
Час |
|
Прыём, агляд, гульні, дзяжурства, ранішняя гімнастыка |
7.15-8.20 |
|
Падрыхтоўка да снедання, снеданне |
8.20-8.50 |
|
Гульні, падрыхтоўка да заняткаў |
8.50-9.10 |
|
1-ы занятак |
9.10-9.35 |
|
2-ы занятак |
9.45-10.10 |
|
3-ы занятак |
10.20-10.45 |
|
Падрыхтоўка да прагулкі, прагулка, вяртанне з прагулкі |
10.45-12.10 |
|
Падрыхтоўка да абеду, абед |
12.10-13.00 |
|
Сон |
13.00-15.00 |
|
Паступовы пад’ём, гігіенічныя працэдуры, самастойная рухальная дзейнасць |
15.00-15.20 |
|
Полудзень |
15.20-15.50 |
|
Гульні, заняткі, самастойная дзейнасць |
15.50-16.25 |
|
Падрыхтоўка да прагулкі, прагулка |
16.25-17.30 |
|
Адыход дзяцей дадому |
17.30-17.45 |


















