9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

2 лютага вучні Дзеркаўшчынскай школы наведалі Беларускі Дзяржаўны цырк і сталі ўдзельнікамі навагодняй казкі “Снягурачка” - цудоўнай гісторыі аб ледзяной прыгажуні, якае жадае мець сапраўднае сэрца. Героямі казкі былі розныя персанажы: спагадлівыя і злыя, дабразычлівыя і насмешлівыя. На працягу двухгадзіннага прадстаўлення дзеці ўбачылі выступленні белых і ружовых тыграў, дрэсіраваных сабачак, наезнікаў на конях, гімнастаў на турніках, клоунаў, жанглёраў і эквілібрыстаў. Разам з удзельнікамі навагодняй казкі, пад суправаджэннем жывога аркестра. маленькія гледачы акунуліся ў цудоўную навагоднюю атмасферу, прайшлі захапляльныя выпрабаванні і запалілі агеньчыкі на навагодняй ёлачцы.