9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

Карысна і насычана прайшлі зімовыя канікулы для вучняў Дзеркаўшчынскай школы. 4 студзеня дзеці наведалі лядовую арэну хакейнага клуба “Хімік” у горадзе Наваполацку. Для вучняў работнікамі спартыўнай установы была арганізавана аглядная экскурсія па спартыўнаму збудаванню, наведванне выставы клубнай атрыбутыкі, цікавы і пазнавальны аповед экскурсавода пра знакамітых ігракоў, выхаванцаў наваполацкай школы хакея, гісторыю хакейнага клуба “Хімік”, спартыўную экіпіроўку і правілы гульні. Самым жа запамінальным па накалу эмоцый і захапляльным момантам было катанне на каньках. Вопытны і дабразычлівы персанал лядовай арэны дапамагаў у выбары інвентара, спробах рабіць першыя крокі, падтрымліваў нясмелых і дапамагаў падымацца страціўшым раўнавагу. Развітваліся з лядовай арэнай пад вялікім уражаннем і жаданнем наведаць спартыўную ўстанову яшчэ не адзін раз.