9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

2 красавіка 2025 года  навучэнцы ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа” далучыліся да грамадскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”. У гэтым годзе акцыя праходзіць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю і імпэтам узяліся за справу аднаўлення лесу. Дапамагалі юным аматарам прыроды супрацоўнікі Глыбоцкага лясгаса. Шчырыя ўсмешкі дзяцей асвятлялі і без таго сонечны дзень. Спачатку работнікі лясніцтва правялі майстар-клас, падчас якога расказалі пра тэхналогію пасадкі лесу, пазнаёмілі дзяцей з інвентаром і правялі гутарку  аб важнасці лясоў для падтрымання экалогіі на належным узроўні, нагадаўшы , што беларускі лес – гэта “зялёнае золата” краіны.  Потым дзеці разбіліся на групкі і пачалі садзіць новы лес.  Удзельнікі акцыі пасадзілі  больш за 2 тыс саджанцаў хвоі і елкі. 

Акцыя “Дай лесу новае жыццё” дае магчымасць кожнаму неабыякаваму грамадзяніну ўнесці свой ўклад у аднаўленне ляснога фонду і паляпшэнне экалогіі роднага краю. Дзякуючы агульным намаганням мы зможам убачыць, як вырастаюць новыя лясы!

03 01 03 01 03 01 03 01 03 01