Экологическая акция «Посади дерево»
Олимпийский урок 2025
Удзел у грамадскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”
Экскурсия на Глубокский молочно-консервный комбинат
Экскурсія ў г. Полацк
«Ориент-шоу 2024»
"Тропинками родного края"

 Выпіска з пратаколу №3

агульнашкольнага бацькоўскага сходу

ДУА”Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна“

ад 10.02.2023

Старшыня: В.Г.Абрамчык

Сакратар: Т.У.Домніч

Прысутнічалі: педагогі школы – 17 чал.,

бацькі – 32 чал.

Тэма сходу: ”Сям’я і школа: аспекты супрацоўніцтва“

Павестка дня:

1. Вынікі адукацыйнага працэсу за ІІ чвэрць 2022/2023 навучальнага года.

Выступленне намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Домніч Таццяны Уладзіміраўны.

2. Удзел навучэнцаў установы адукацыі ў раённых і абласных конкурсах,  мерапрыемствах.

Выступленне намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Домніч Таццяны Уладзіміраўны.

3. Школьная форма навучэнцаў: прапанова і абмеркаванне.

Выступленне дырэктара ўстановы адукацыі Абрамчыка Віктара Гардзеевіча

4. Прафілактыка дзіцячага траўматызму.

Выступленне педагога сацыяльнага Курцэвіча Дзмітрыя Бярнардавіча.

РАШЫЛІ:

1. Інфармацыю намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці прыняць да ведама.

2. Кантраляваць выкананне рэжымных патрабаванняў і абавязковага дзелавога стыля адзення для навучэнцаў.

3.  Увесці у 2023/2024 навучальным годзе абавязковую школьную форму для навучэнцаў Дзеркаўшчынскай базавай школы згодна з прынятымі агульнымі варыянтамі: для хлопчыкаў – штаны строгага пакрою, кашуля, камізэлька і гальштук бардовага колеру, значок з эмблемай установы адукацыі; для дзяўчынак – спадніца, блузка, камізэлька і гальштук бардовага колеру, значок з эмблемай установы адукацыі.

4.  Бацькам надаваць больш увагі комплекснай бяспецы дзяцей. Выхоўваць адказнае стаўленне да ўласнага здароўя праз асабісты прыклад.

5. Бацькам сумесна з навучэнцамі і педагогамі актыўна браць удзел у асветніцкіх акцыях на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

6. Рэкамендаваць бацькам забяспечыць сваіх дзяцей святлоадбівальнымі элементамі.

7. Класным кіраўнікам 1-9 класаў рэгулярна праводзіць з дзецьмі прафілактычныя гутаркі вулічнага і бытавога траўматызма (ПДР, электрабяспека і г.д.)

Старшыня                                                                            В.Г. Абрамчык

Сакратар                                                                              Т.У. Домніч