Падарожжа па Глыбоцкім раёне
«Невядомая Глыбоччына»: аднадзённае падарожжа, поўнае рамантычных прыгодаў
16 чэрвеня 2026 года дзеці аздараўленчага лагера «Радуга» адправіліся ў пазнавальнае падарожжа па Глыбоцкім раёне. Яны пабывалі каля крыніцы св. Яна Хрысціцеля — месца, дзе чыстая і сцюдзёная вада наталяе смагу і надае бадзёрасці вандроўнікам, месца, дзе незвычайная цішыня зліваецца з журчанне вады. Падчас падарожжа юныя краязнаўцы захапляліся веліччу старажытных касцёлаў у вёсках Задарожжа, Чарневічы і Празарокі, дзе кожны камень дыхае гісторыяй.
Асаблівае ўражанне пакінулі возера Гінькава — прыгожае прыроднае люстэрка, — і адзіная пячора ў Беларусі, якая знаходзіцца на стромкім беразе гэтага возера.
Такія падарожжы паказваюць: каб знайсці неверагодныя прыгоды і прыгожыя краявіды, у далёкія замежжы ехаць не трэба. Глыбоччына чакае кожнага, хто гатовы пазнаваць свой родны край!



























