Вучні ДУА “Дзеркаўшчынская дзіцячы сад-базавая школа”, карыстаючыся яшчэ даволі спрыяльнымі ўмовамі надвор’я, у апошнія дні восеньскіх канікул выправіліся разам са сваім педагогам-арганізатарам у паход. Галоўнаю мэтаю пахода было пытанне, якое ўжо даўно хвалявала юных краязнаўцаў, - “дык дзе ж пачынаецца рака Маргва?”. Прайшоўшы значную адлегласць уздоўж русла Маргвы, дзеці выявілі тое месца, адкуль бярэ пачатак рака. Добрае надвор’е, новыя ўражанні, вогнішча і пікнік на свежым паветры найлепшым чынам адбіліся на настроі дзяцей, пакінуўшы яркія ўспаміны пра краявіды сваёй малой радзімы.