Тыдзень матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ў Дзеркаўшчынскай школе
У 2022-2023 навучальным годзе тэматычны тыдзень прайшоў з 31.01 па 06.02 і за гэты час было шмат цікавага.
Некаторым навучэнцам дастаткова радасці, якая атрымліваецца ад рашэння задачы, прыкладу, каб з’явілася цікавасць да матэматыкі. Але ёсць вучні, у якіх выклікаць цікавасць да прадмета можна толькі з дапамогай дадатковай працы. Прыкладам можа паслужыць правядзенне тыдня матэматыкі, фізікі і інфарматыкі. Мэтамі тэматычнага тыдня з’яўляюцца: павышэнне ўзроўню матэматычнага развіцця навучэнцаў, пашыраючы свае веды; распрацоўка цікавасці вучняў на занятках матэматікі, фізікі і інфарматыці; паглыбіць уяўленне аб выкарыстанні інфармацыі па матэматыцы ў паўсядзённым жыцці; паказаць кошт матэматычных ведаў у прафесійнай дзейнасці; выхаванне самастойнага мышлення, волі, настойлівасці ў дасягненні мэты, пачуццё адказнасці за сваю працу перад камандай.
Сярод вучняў 3-9 класаў кожны дзень праводзіліся спаборніцтвы па кампютэрнай гульне “Майнкрафт”, якія атрымалі назву “Кубічныя бітвы”, дзе былі вызначаныя наступныя пераможцы: Бахір Міхаіл (3 кл), Казлоўская Дар’я (4 кл), Ермаковіч Арсеній (5 кл), Малчанаў Матвей (6 кл), Лукша Кацярына (7 кл), Зелянкевіч Віталій (8 кл), Падцяроб Юлія (9 кл),. У сераду правялі інтэрактыўную гульню для 9 классаў па інфарматыцы “Самы разумны” у якой, адна з каманд атрымала перамогу і была узнагароджана салодкімі прызамі. Актыўны ўдзел прынялі вучні 6 класа у гульне “Матэматычны калейдаскоп навук”. Чацвер пачаўся з турніра па рашэнню лагічных і займальных задач. З кошыка выцягвалася пытанне, якое адносілася да матэматыкі, фізікі або інфарматыкі і калі на яго быў адказ правільны – удзельнік атрымліваў салодкі падарунак. Сярод вучняў 7-9 класаў у пятніцу было праведзена пазакласнае мерапрыемства па фізікі “Фізічны турнір”. Акрамя гэтага вучні групы падоўжанага дня згулялі ў “Матэматычную вясёлку”. Конкус канструктараў “СуперЛега” правялі ў суботу сярод вучняў школы, якія згадзіліся на ўдзел. Шмат цікавых ідэй было рэалізована ў гэты дзень, з некаторымі будзем працягваць працу ў будучым. Пасля адпачынку, набраўшыся сіл мы падвялі вынікі тэматычнага тыдню і ўзнагародзілі пераможцаў. Конкурс малюнкаў па тэматыке тыдня перамог Талапіла Мацвей (6 кл). У конкурсе рашэнне задач па QR-коду пераможцы былі ў кожным класе. Сярод лепшых вучняў па вядзенню сшыткаў аказаліся Барэйка Ксенія (7 кл), Падцяроб Юлія (9 кл) і Плескачэўская Маргарыта (9 кл). Прыемна тое, што вучні не засталіся ў старане і прынялі актыўны ўдзел на кожным з мерапрыемстваў.