9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

18.02.2023  у рамках Дня здароўя і работы навучальнай установы ў шосты школьны дзень для вучняў 5-9 классаў праведзена спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства “Рыцарскі турнір”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.  Спаборніцтвы ў форме спартландыі для будучых абаронцаў і іх памочніц былі арганізаваны з мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання ўмення ўзаемадзейнічаць і дапамагаць, выхавання духу патрыятызму і павагі да мінулага роднага краю. У сіле, спрытнасці і знаходлівасці спаборнічалі дзве каманды хлопчыкаў і дзяўчынак аб’яднаных у пары “Зорка” і “Полюс”. Пад пільным і непадкупным наглядам галоўнага суддзі спаборніцтваў, кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Шышкіна Дзмітрыя Аляксандравіча, вучні паказалі сваю выдатную фізічную падрыхтоўку, вытрымку, мэтанакіраванасць, уменне працаваць у камандзе і дасягаць поспеху. Спартыўныя спаборніцтвы праходзілі ва ўпартай барацьбе і завяршыліся з аднолькавым лікам - перамагло сяброўства. Святочная атмасфера, зарад бадзёрасці і пазітыву, пачуццё яднання і ўзаемнай павагі – вось галоўны вынік школьнага спартыўна-патрыятычнага мерапрыемства “Рыцарскі турнір” у рамках Дня здароўя, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны.