9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

25 лютага каманда Дзеркаўшчынскай школы прыняла ўдзел у раённым спартыўна-мастацкім фестывалі “Глыбоцкая лыжня-2023”. З мэтай заахвочвання жыхароў раёна рэгулярнымі заняткамі фізічнай культурай і спортам, павышэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці і ўмацавання здароўя, ва ўрочышчы Барок сабраліся лепшыя прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, працоўных калектываў раёна, каб паказаць свае здольнасці ў лыжнай эстафеце, конкурсах і спаборніцтвах. Вучні і настаўнікі нашай школы, пад кіраўніцтвам дырэктара, паказалі годны вынік падчас лыжнай эстафеты сярод устаноў адукацыі, а таксама атрымалі шмат уражанняў, як ад самой гонкі, так і ад цеплай атмасферы фестываля, новых знаёмстваў і стасункаў з калегамі і сябрамі.