9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

17 лютага вучні ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна” наведалі мемарыяльны комплекс “Урочышча Барок” і парк Перамогі горада Глыбокае.

Мэтамі і задачамі экскурсійнай паездкі ў рамках месячніка патрыятычных спраў “Вахта памяці” і рэалізацыі дзяржаўнай маладзежнай палітыкі ў сферы духоўнага і патрыятычнага выхавання былі ўвекавечванне памяці загінуўшых у час Вялікай айчаннай і Афганскай войнаў, фарміраванне ў падлеткаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне павагі да Радзімы.

У час наведвання помніка воіну-інтэрнацыяналісту ў парку Перамогі вучні ўспомнілі імены загіныўшых глыбачан, хвілінай маўчання аддалі дань павагі землякам, чыі імены назаўседы выбіты на граніце помніка.  Пры наведванні мемарыяльнага комплекса “Урочышча Барок” дзеці пазнаёміліся з трагічнымі старонкамі гісторыі Глыбоччынны, даведаліся аб лёсах савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных, згадалі аб жахах і несправядлівасцях вайны.

Любы ваенны канфлікт – гэта гора і слезы, пакуты, боль і смерть. У душы кожнага маленькага грамадзяніна павінны выхоўвацца павага да гераічнага мінулага Беларусі і разуменне аб недапушчальнасці паўтарэння чорных старонак гісторыі  роднага краю.