Всемирный день борьбы со СПИДом
Спортивно-массовое мероприятие «Здоровым быть - здорово»,...
Неделя начальных классов "Калейдоскоп событий"
Калейдоскоп мастер-классов
Благотворительная ярмарка «Протяни руку помощи»
Экскурсия на ОАО "Глубокский молочноконсервный комбинат"
Поход по побережью заказника "Сервечь"

    24 лютага 2024 года вучні пачатковых класаў Деркаўшчынская базавай школы былі гасцямі сваіх маленькіх таварышаў з Сітцаўскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна.

      Утульная і светлая школа ў вёсцы Сітцы сустрэла нашых вучняў  словамі шчырага прывітання ад настаўніцы пачатковых класаў Парневіч Марыі Паўлаўны і дырэктара ўстановы адукацыі Янкавіч Людмілы Міхайлаўны. Для дзяцей была арганізавана аглядная экскурсія па школе з наведваннем актавай залы, сталовай, прыгожа аформленых кабінетаў пачатковых класаў і інфарматыкі. Шмат цікавага і пазнавальнага даведаліся дзеці ад адказнай за музей Ірыны Казіміраўны Транчэўскай, якая пазнаёміла з экспанатамі народнай творчасці і быту, размешчаных у музейным пакоі школы. Затрымаліся вучні і каля стэнда “Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Шмат уражанняў было пры наведванні бібліятэкі Сітцаўскай школы: цудоўна аформленыя казачныя экспазіцыі, стэнды з нацыянальнай сімволікай і мноства кніг, а яшчэ майстар-клас па вырабу закладкі ад Маі Іосіфаўны Ючкавіч - вельмі спадабаліся дзецям.

   Ну і галоўнай падзеяй і мэтай наведвання Сітцаўскай школы стала спартыўнае свята прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны . Спартландыя паміж камандай гаспадароў “Снайперы” і гасцей “Пагранічнікі” праходзіла вельмі весела і актыўна: удзельнікі стараліся, балельшчыкі падтрамлівалі, суддзі  назіралі і ацэньвалі. Па выніках конкурсаў “Перадай гранату”, “Ядро барона Мюнхаўзана”, “Пераправа” і многіх іншых выпрабаванняў мацнейшай аказалася наша школа. Дзякуем прымаючай старане за цудоўную арганізацыю сустрэчы і віншуем нашых дзетак з перамогай.