Экскурсия в город Браслав
9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка

15 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна” прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання ў навучэнцаў прававой культуры, актыўнай грамадскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны, выхаванне адказнасці за лёс сваёй краіны. У час правядзення мерапрыемства навучэнцы школы ўспомнілі аб гісторыі стварэння, прыняцця, унясенняў змяненняў у  Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, важнасці сілы закона, яго рэальным ажыццяўленні, рэалізацыі ў паўсядзенных справах краіны.

У рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” навучэнцам школы, дасягнуўшым 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны памятныя падарункі.