9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

З 11  па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень матэматыкі, інфарматыкі, фізікі. Усе мерапрыемствы насілі займальны і пазнавальны характар. Паспяхова ўжываліся  заданні для фарміравання агульнанавучальных уменняў і навыкаў, нестандартныя задачы для развіцця творчага мыслення, задачы, якія развіваюць лагічнае мысленне, прасторавае ўяўленне. Перад  правядзеннем тыдня з навучэнцамі, і настаўнікамі ўстановы адукацыі праводзілася падрыхтоўчая работа: абмяркоўваліся запланаваныя мерапрыемствы, тлумачылася іх будучая дзейнасць.    

Пазакласнымі мерапрыемствамі настаўнікі спрабавалі паказаць навучэнцам, што матэматыка, фізіка і інфарматыка цесна звязаны паміж сабой, а таксама з гісторыяй, геаграфіяй, біялогіяй, літаратурай, тэхналогіяй. Якаснае правядзенне прадметнага тыдня дазваляе павысіць матывацыю праз актывізацыю пазнавальнай цікавасці вучняў да прадмета, павышае ўзровень самастойнасці ў набыцці і творчым прымяненні ведаў.

У апошні дзень тыдня на ўрачыстай лінейцы пераможцы і самыя актыўныя навучэнцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.