9 мая – это праздник Победы, праздник мира, праздник памяти
Природно экологический музей города Полоцка
Поездка в город Глубокое
«Пришла весна – встречай Пасху!»
«До свидания, «Радуга»! Последний день, который запомнится...
Центр безопасности города Новополоцка
Лазертаг — это не просто игра, это море драйва, тактики и веселья

Уборка ля помніка воінам-землякам, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, адказная і традыцыйная справа навучэнцаў Дзеркаўшчынскай школы.

Усё далей адыходзяць гады вайны і людзей, сведкаў гэтых падзей, амаль не засталося, а помнікі – застаюцца і будуць памяццю для падрастаючага пакалення.

Так і 27 красавіка, напярэдадні Дня Перамогі,  навучэнцы нашай школы правялі акцыю па ўпарадкаванню тэрыторыі ля помніка савецкаму салдату: сабралі смецце, сухое лісце, пасадзілі клён і піхту, адладзілі парэбрык і вымелі асвальтаваныя дарожкі. Нямала працы і старання прыклалі вучні, а значыць ёсць надзея, што ў  будучым яны не забудуцца аб сапраўдных героях сваёй краіны, будуць самі захоўваць парадак ля помнікаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, і гледзячы на бясконцыя спісы прозвішчаў загінуўшых, скажуць сваі дзецям: “Гэты помнік стаіць у гонар тых людзей, дзякуючы подзвігу якіх мы жывём пад мірным небам.”