Посещение театра юного зрителя в городе Минск
Игровая программа «В ритме новогодних огней»
Экскурсия в город Новополоцк
Акция «Чудеса на Рождество»
Акция «От всей души»
Новогодний утренник в начальной школе!
Благотворительная рождественская ярмарка

      5 лістапада вучні 5-8-х класаў наведалі музей кнігадрукавання ў Полацку, адзіны музей, які прысвечаны гісторыі пісьменства на беларускіх землях. Музей, які прысвечаны сустрэў нас шчырасцю і гасціннасцю. Праходзячы па залах музея, мы пазнаёміліся з кнігай ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі; пабачылі розныя матэрыялы для стварэння кнігі і інструменты для пісьма.

      Строгі манах-перапісчык нагадаў нам пра цяжкую працу па стварэнні рукапіснай кнігі, а руплівыя наборшчык і друкар- пра першыя друкаваныя кнігі.

      У зале, якая прысвечана Францыску Скарыне, пазнаёміліся з выдавецкай дзейнасцю нашага земляка-першадрукара, пабачылі, як выглядалі Скарынаўскія кнігі.

      На завяршэнне экскурсіі мы пазнаёміліся з цудоўнай скульптурай Паўла Вайніцкага “Прысвячэнне роднаму слову”, якая паказвае нашу родную мову на розных гістарычных этапах.

      Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў гісторыю кнігадрукавання прыйшлося ўсім да спадобы!

photo_2_2025-11-11_14-39-17_2.jpg

photo_5_2025-11-11_14-39-17_2.jpg

photo_1_2025-11-11_14-39-17.jpg

photo_4_2025-11-11_14-38-20.jpg

photo_7_2025-11-11_14-39-17.jpg

photo_14_2025-11-11_14-39-17_2.jpg