Всемирный день борьбы со СПИДом
Спортивно-массовое мероприятие «Здоровым быть - здорово»,...
Неделя начальных классов "Калейдоскоп событий"
Калейдоскоп мастер-классов
Благотворительная ярмарка «Протяни руку помощи»
Экскурсия на ОАО "Глубокский молочноконсервный комбинат"
Поход по побережью заказника "Сервечь"

 У рамках плана работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень і рэалізацыі маладзежнай палітыкі ў сферы духоўна-патрыятычнага выхавання 2 сакавіка вучні ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна” сталі ўдзельнікамі агульнашкольнага мерапрыемства ў форме прэзентацыі-віктарыны “Алімпійскі гонар”. Мэтай мерапрыемства было пашырэнне ведаў навучэнцаў у сферы алімпійскай адукацыі, а задачамі – узбагаціць прадстаўленне дзяцей аб гісторыі айчыннага спорту; сфарміраваць станоўчую этычную ацэнку спартыўных дасягненняў краіны, пазітыўныя адносіны да герояў беларускага спорту; спрыяць выхаванню патрыятызму, гордасці за сваю краіну. У час мерапрыемства школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў яго этапах: “Спорт і патрыятызм”, “Угадай від спорту”, “Гісторыя алімпійскага руху Беларусі”, “Алімпійская віктарына”, “Героі вялікага спорту”, “Мой алімпійскі герой”.